
Інтэрактыўны ўрок «Праз кнігі – да зорак»
- Details
- Створана 14.04.2022 08:53
13 красавіка супрацоўнікі электроннай чытальнай залы правялі інтэрактыўны ўрок «Праз кнігі – да зорак», прысвечаны Дню касманаўтыкі.
Навучэнцы 1-х і 2-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Віцебска» ў гульнявой форме пашырылі свае веды аб космасе і людзях, якія прысвяцілі сваё жыццё яго асваенню.
У ходзе мерапрыемства вучні ўдзельнічалі ў розных конкурсах, а таксама адказалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны.