
Пасяджэнне матадычнага аб’яднання школьных бібліятэкараў
- Details
- Створана 30.03.2022 13:55
29 сакавіка ў бібліятэцы адбылося пасяджэнне раённага матадычнага аб'яднання школьных бібліятэкараў сярэдніх школ Кастрычніцкага раёна г. Віцебска «Эфектыўныя формы і тэхналогіі ў рабоце бібліятэкі». Мерапрыемства было арганізавана ў рамках бібліятэчнага праекта «Бібліятэка – школе».
Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Таццяна Лузан азнаёміла калег з гісторыяй, структурай і дзейнасцю бібліятэкі, надаўшы асаблівую ўвагу пытанням узаемадзеяння з установамі адукацыі.
Пасля экскурсіі па бібліятэцы для ўдзельнікаў пасяджэння мастак-афарміцель Ганна Лабунская правяла майстар-клас «Мастацкае канструяванне з паперы».