
1 красавіка – Міжнародны дзень птушак
- Details
- Створана 01.04.2022 13:37
31 сакавіка супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці правялі ў школьным лагеры сярэдняй школы № 40 г. Віцебска бібліятэчны ўрок «Птицы на каждой странице», прымеркаваны да Міжнароднага дня птушак.
Мерапрыемства прайшло ў рамках бібліятэчнага праекта «Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат».
Першакласнікі пазнаёміліся с мастацкімі творамі Георгія Скрабіцкага, Эдуарда Шыма, Мікалая Сладкова, Віталія Біянкі, чыталі казку Аляксея Лапцева «Тры пінгвіны», удзельнічалі ў віктарыне і выконвалі творчае заданне.