
Роля бібліятэк у фарміраванні экалагічнай культуры школьнікаў
- Details
- Створана 29.03.2022 08:48
28 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у семінары-практыкуме для выхавацеляў груп падоўжанага дня сярэдняй школы № 40 г. Віцебска «Фарміраванне экалагічнай свядомасці малодшых школьнікаў ва ўмовах групы падоўжанага дня».
Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Таццяна Лузан выступіла з паведамленнем «Роля бібліятэкі ў фарміраванні экалагічнай культуры дзяцей малодшага школьнага ўзросту», у якім падзялілася вопытам работы бібліятэк Віцебшчыны па экалагічнай асвеце падрастаючага пакалення, расказала аб супрацоўніцтве абласной бібліятэкі са школамі і іншымі ўстановамі, якія ўдзельнічаюць у працэсе экалагічнай адукацыі і выхавання.
Мастак-афарміцель Ганна Лабунская правяла для педагогаў майстар-клас «Кветкі».