
Вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу
- Details
- Створана 24.03.2022 14:40
Падведзены вынікі абласнога этапа XXX рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры», у якім прынялі ўдзел 13 публічных бібліятэк Віцебшчыны.
Дыпломамі першай, другой і трэцяй ступені былі адзначаны 9 бібліятэк, 4 – атрымалі Дыпломы ўдзельніка конкурсу.
Для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі накіраваны работы пераможцаў:
дзіцячай бібліятэкі імя Н. Крупскай – філіяла № 8 ДУК «Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ў намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем»;
цэнтральнай раённай бібліятэкі ДУК «Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» сярод гарадскіх бібліятэк;
філіяла «Кавалёўская сельская бібліятэка-музей» ДУК «Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» сярод сельскіх бібліятэк;
дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 3 імя С. Маршака ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка» ў намінацыі «За патрымку і развіццё чытання».
Віншуем калектывы бібліятэк і жадаем перамогі на рэспубліканскім этапе конкурсу!