
Акцыя «Чытанне на біс: беларуская казка на розных мовах свету»
- Details
- Створана 10.03.2022 12:08
6 сакавіка ў аддзеле выданняў на замежных мовах прайшла акцыя «Чытанне на біс: беларуская казка на розных мовах свету», прымеркаваная да Сусветнага дня чытання ўслых.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі акцыі чыталі па ролях беларускія казкі, выкарыстоўвалі элементы тэатралізацыі. Усе прачытаныя творы былі з кнігі «І я там быў...», якая выдадзена на кітайскай, беларускай і англійскай мовах.