
Матэрыялы VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права»
- Details
- Створана 03.03.2022 13:12
У фонд Віцебскай абласной бібліятэкі паступіў зборнік матэрыялаў VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя – 2021)».
Канферэнцыя адбылася 28 кастрычніка 2021 года ў г. Мінску. Арганізатарам правядзення канферэнцыі стаў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі сумесна з Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам юстыцыі, Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў, Беларускай натарыяльнай палатай, юрыдычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Тэматыка публікацый ахоплівае пытанні, якія тычацца сучаснага стану і перспектыў развіцця прававой інфарматызацыі і электроннай дзяржавы, інфарматызацыі адвакацкай і натарыяльнай дзейнасці, развіцця цэнтраў доступу да заканадаўства на сучасным этапе і інш.
У зборнік увайшла публікацыя загадчыка ПЦПІ абласной бібліятэкі Ірыны Наварэнка «Роля публічнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна ў фарміраванні правасвядомасці і прававой культуры грамадзян».