
Пасяджэнне калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
- Details
- Створана 16.02.2022 15:03
16 лютага Віцебская абласная бібліятэка прадставіла выязную выставу на пасяджэнні калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Прадстаўнікам ідэалагічнай вертыкалі, сферы культуры, рэгіянальнай прэсы, грамадскіх аб'яднанняў вобласці быў прэзентаваны мультымедыйны праект «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944», які стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі «Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект патрыятычнай тэматыкі».