
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Сучасная музыка. Трэцяя сімфонія Барыса Цішчанкі»
- Details
- Створана 09.02.2022 07:31
7 лютага ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася лекцыя Аляксандра Іванова, прысвечаная Трэцяй сімфоніі выдатнага кампазітара ХХ стагоддзя Барыса Іванавіча Цішчанкі (1939–2010).
Праслухоўванне сімфоніі суправаджалася тлумачэннямі Аляксандра Віктаравіча, якія дапамагалі больш глыбокаму асэнсаванню музычнага твора.