
Дыялогавая пляцоўка «Насустрач рэферэндуму»
- Details
- Створана 02.02.2022 14:29
2 лютага ў бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь «Насустрач рэферэндуму».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска Вольга Яўгенаўна Аляшковіч і дырэктар Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», кандыдат гістарычных навук, дэпутат Віцебскага абласнога савета дэпутатаў Аляксандр Леанідавіч Дзядзінкін.
На сустрэчы былі разгледжаны этапы развіцця асноўнага закона краіны, растлумачана сутнасць і змест прапанаваных змяненняў. Было адзначана, што ў праект Канстытуцыі ўключаны шэраг напрамкаў, якія датычацца сацыяльнай палітыкі, захавання нацыянальнай самабытнасці і гістарычнай памяці, выхавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, абмяркоўваліся змяненні і дапаўненні адносна канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага сходу.
Пры падвядзенні вынікаў сустрэчы было адзначана, што абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь будзе адпавядаць патрабаванням сённяшняга часу, забяспечваць далейшае паляпшэнне жыцця нашай краіны, і абавязак кожнага грамадзяніна – прыйсці на рэферэндум і аддаць свой голас за мір, згоду і годную будучыню.