
Канстытуцыя. У будучыню разам
- Details
- Створана 01.02.2022 10:06
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня 2022 года падпісаў Указ № 14 «О назначении республиканского референдума».
У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года.
Указам вызначана фармуляванне вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна гучыць у бюлетэні для галасавання: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?».
Змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладаюцца да ўказа.
З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння –- праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.
Беларускае тэлеграфнае агенцтва падрыхтавала спецпраект, у якім сабрана ўся інфармацыя аб рэспубліканскім рэферэндуме 2022 года і праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
На старонках рэсурсу прадстаўлена гісторыя Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь, даныя даследавання «Беларусь. Меркаванне аб будучыні», пералік прапанаваных дапаўненняў і змен Канстытуцыі. Таксама ёсць форма зваротнай сувязі для ўнясення прапаноў.