
Сустрэча з кампазітарам Аляксандрам Івановым
- Details
- Створана 25.01.2022 14:49
24 студзеня ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася сустрэча з членам Беларускага саюза кампазітараў Аляксандрам Івановым.
Аляксандр Віктаравіч расказаў пра свой жыццёвы і творчы шлях. Словы глыбокай падзякі прагучалі ў адрас педагогаў Якава Касалапава, Барыса Цішчанкі, Алены Серадзінскай і іншых.
Падчас мерапрыемства аўтар выканаў творы на вершы Мікалая Рубцова, Тамары Красновай-Гусачэнкі, Давіда Сімановіча, Алены Фядзяевай, Ніны Тувальскай і Мікалая Калупаева.