
Круглы стол «Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь»
- Details
- Створана 14.01.2022 11:38
13 студзеня ў бібліятэцы адбыўся круглы стол, прысвечаны абмеркаванню праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі і прафсаюзнага актыву бібліятэкі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў.
З тлумачэннямі па змяненням, якія прапаноўваюцца для занясення ў Асноўны Закон, выступілі дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава.
Удзельнікі круглага стала адобрылі змяненні і дапаўненні, якія прапаноўваюцца, адзначылі патрэбу ў іх усенароднай падтрымцы на рэспубліканскім рэферэндуме.