
Інфармацыйны дайджэст «Спорт: прававое рэгуляванне»
- Details
- Створана 21.12.2021 09:10
Спорт на ўсіх яго ўзроўнях – універсальны механізм для самарэалізацыі чалавека, для яго самавыяўлення і развіцця. Менавіта таму за апошнія гады месца спорта ў сістэме каштоўнасцяў сучаснай культуры рэзка ўзрасло.
Важнасць права на занятак фізічнай культурай і спортам заключаецца і ў тым, што высокі патэнцыял чалавека, яго здаровы лад жыцця – гэта не самамэта, а натуральная неабходнасць, на базе якой расце магутнасць і бяспека краіны, фарміруецца духоўна і інтэлектуальна развітая асоба, здольная на вышэйшыя праявы чалавечых якасцяў, таму нарматыўнае замацаванне права на занятак спортам на сённяшні момант набывае асаблівую актуальнасць.
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Спорт: прававое рэгуляванне» з серыі «Дзелавы саветнік».
Дадзены інфармацыйны дайджэст адрасаваны шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца развіццём спартыўнага права, сучасным становішчам спорту і фізічнай культуры.