
Фальклорныя вячоркі «Знаёмства з народнымі традыцыямі свету»
- Details
- Створана 16.12.2021 13:58
15 снежня ў рамках літаратурна-творчага праекта «Нацыянальная казка» супрацоўнікі сектара замежнай літаратуры правялі фальклорныя вячоркі «Знаёмства з народнымі традыцыямі свету» для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска».
Падчас фальклорнай гадзіны навучэнцы пазнаёміліся з нацыянальнымі традыцыямі правядзення сезоннага вольнага часу нашых продкаў, узгадалі жанры вуснай народнай творчасці, паўдзельнічалі ў батле скорагаворшчыкаў, паслухалі ўсходнюю прытчу аб цвіках і пагулялі ў народную гульню «Ручаёк».
Завяршылася сустрэча творчай майстэрняй.