
Пазнавальная гадзіна «Валодаеш інфармацыяй – валодаеш сітуацыяй»
- Details
- Створана 30.11.2021 10:57
29 лістапада ў публічным цэнтры прававой інфармацыі адбылася пазнавальная гадзіна «Валодаеш інфармацыяй – валодаеш сітуацыяй» да Сусветнага дня інфармацыі для студэнтаў 2 курса гуманітарнага факультэта МІПСА, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Пасля прывітальнага слова вядучага мерапрыемства Ларысы Гузавай выступіла дырэктар Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава з прэзентацыяй пра дзяржаўную сістэму прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Намеснік начальніка рознічных продажаў «Белаграпрамбанка» Наталля Грышанава расказала пра выгады, асаблівасці і бяспеку безнаяўных разлікаў.