
Урок права «Фінансавая пісьменнасць»
- Details
- Створана 17.11.2021 11:50
16 лістапада ў публічным цэнтры прававой інфармацыі для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» прайшоў урок права «Фінансавая пісьменнасць».
Рабяты разам са спецыялістам «Белаграпрамбанка» Наталляй Бышневай здзейснілі падарожжа ў свет фінансаў, дзе пазнаёміліся з банкаўскімі тэрмінамі і паняццямі, паглядзелі пазнавальнае відэа, а таксама прынялі ўдзел у конкурсах, дзе самых актыўных чакалі падарункі ад казачнага персанажа Агрыка, сімвала «Белаграпрамбанка».