
Лекцыя Аляксандра Іванова «Пра што нам распавядае музыка»
- Details
- Створана 16.11.2021 09:00
15 лістапада ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Пра што нам распавядае музыка».
Слухачы ў чарговы раз паглыбіліся ў свет музыкі вялікіх кампазітараў, у якой знайшлі адлюстраванне іх пачуцці і перажыванні. Падчас мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з твораў Міхаіла Глінкі, Ёзафа Гайдна, Іагана Себасцьяна Баха і Густава Малера.