
Віншуем калегу!
- Details
- Створана 04.11.2021 09:14
Уладальнікам «Прыза глядацкіх сімпатый» сярод кандыдатаў на суісканне «Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтваў 2021 года» ў намінацыі «Бібліятэчная справа» стала загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі Ларыса Рагачова.
Прыз пераможцу ўручыла старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.