
Выстава «Магія нацыянальнай казкі»
- Details
- Створана 02.11.2021 10:16
Сектар замежнай літаратуры прапануе вашай увазе on-line выставу «Магія нацыянальнай казкі».
Нацыянальная казка – скарбніца народнай мудрасці. У ёй дэманструецца нацыянальны каларыт, глыбокі змест і багацце мовы. Народныя казкі з'яўляюцца эфектыўнай крыніцай для выхавання і навучання мове.
З плыні замежных кніжных выданняў мы вылучылі тыя творы, якія ўжо даўно сталі класікай. Для тых, хто вывучае англійскую мову, але пакуль не дасягнуў у ёй дасканаласці, прадстаўлены раздзел «Адаптаваныя кнігі». Прапануем вам іх для чытання.