
Чароўны свет халоднага фарфору Святланы Старынскай
- Details
- Створана 01.11.2021 08:43
У наш час велізарную папулярнасць пачынаюць набываць кветкі з халоднага фарфору, які быў створаны спецыяльна для палімернай фларыстыкі.
У рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» аддзел перыядычных выданняў прадстаўляе прэзентацыю работ Святланы Старынскай.
Святлана мае 2 групу інваліднасці па зроку, але гэта не перашкаджае ёй тварыць. Пад яе рукамі нараджаюцца сапраўдныя шэдэўры – ружы, цюльпаны, хрызантэмы. Гледзячы на гэтыя кветкі, проста немагчыма паверыць, што яны нежывыя.