
Анатаваны бібліяграфічны спіс «Прававыя асновы зямельнага кадастру ў Рэспубліцы Беларусь»
- Details
- Створана 27.10.2021 09:34
Зямельны кадастр прызначаны для рэалізацыі зямельнага заканадаўства, рэгулявання зямельных адносін, кіравання зямельнымі рэсурсамі, правядзення землеўпарадкавання, адзнакі і планавання гаспадарчай дзейнасці землекарыстальнікаў, уладальнікаў і ўласнікаў зямлі; ажыццяўлення другіх мерапрыемстваў, звязаных з выкарыстаннем і аховай зямлі.
Звесткі дзяржаўнага зямельнага кадастру выкарыстоўваюцца пры ўстанаўленні правоў на зямельныя ўчасткі, ажыццяўленні здзелак з імі, вызначэнні кошту і памераў плацяжоў за зямлю.
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Прававыя асновы зямельнага кадастру ў Рэспубліцы Беларусь». У спісе прадстаўлены нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь, кніжныя выданні і артыкулы з перыядычных выданняў.
Бібліяграфічны спіс адрасаваны шырокаму кругу карыстальнікаў, тым, хто цікавіцца пытаннямі зямельнага права ў Рэспубліцы Беларусь.