
Аўдыякампазіцыя «Цытаты на любы выпадак»
- Details
- Створана 25.10.2021 10:40
На працягу ўсёй сваёй гісторыі чалавецтва адбірала і засвойвала мудрыя думкі вядомых асоб. Пасля трапныя меркаванні, крылатыя фразы, зафіксаваныя і перададзенныя з пакалення ў пакаленне, сталі сведчаннем мудрасці іх аўтараў і захаваліся ў стагоддзях.
У рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска» аддзел перыядычных выданняў прадстаўляе вашай увазе аўдыякампазіцыю «Цытаты на любы выпадак».
Дзеючымі асобамі і выканаўцамі з'яўляюцца людзі з інваліднасцю па зроку і здароўю.
Аўтарам сцэнарыя аўдыякампазіцыі з'яўляецца кіраўнік тэатральнага гуртка «Прэм'ера» Ларыса Тумінская.
Слушать аудиокомпозицию «Цитаты на любой случай»