
Гульня-падарожжа «Лабірынты дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by»
- Details
- Створана 15.10.2021 13:04
13 кастрычніка ў публічным цэнтры прававой інфармацыі для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правознайка» прайшла гульня-падарожжа «Лабірынты дзіцячага правовога сайта mir.pravo.by».
Дзеці разам са спецыялістам Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Юліяй Дзірко зрабілі падарожжа ў свет права, дзе пазнаёміліся з прававымі тэрмінамі і паняццямі, даведаліся пра незвычайныя законы розных краін, атрымалі інфармацыю пра дарожную бяспеку і многае іншае, а таксама прынялі ўдзел у віктарыне «Прававы Эрудыт».