
Відэаролік «Жорсткае абыходжанне з жывёламі»
- Details
- Створана 01.10.2021 08:36
4 кастрычніка – Сусветны дзень абароны жывёл. Гэтая дата заклікана звярнуць увагу людзей на праблемы астатніх насельнікаў планеты, павысіць усведамленне грамадскасцю неабходнасці абароны жывёл.
Акрамя скарачэння папуляцый млекакормячых, птушак, амфібій, рэптылій, рыб з-за дэградацыі звыклых месцаў пражывання, выкліканай браканьерствам, маштабным гаспадарчым засваеннем тэрыторый і глабальнымі кліматычнымі зменамі, нельга забываць і аб чалавечай жорсткасці ў адносінах да жывёл.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі падрыхтаваў відэаролік, які раскрывае прававое рэгуляванне адносін у вобласці жорсткага абыходжання з жывёламі ў Рэспубліцы Беларусь.