
Дыялогавая пляцоўка «С Верой, Надеждой, Любовью – к духовному росту»
- Details
- Створана 30.09.2021 09:49
29 верасня ў Віцебскай духоўнай семінарыі была праведзена дыялогавая пляцоўка «С Верой, Надеждой, Любовью – к духовному росту».
У яе рабоце прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Таццяна Ігнаткова, прадстаўнікі Віцебскай епархіі, аддзелаў па адукацыі адміністрацый раёнаў г. Віцебска, Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, педагогі, члены Віцебскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», члены Віцебскага абласнога грамадскага аб'яднання праваслаўных жанчын.
Супрацоўнікамі Віцебскай абласной бібліятэкі была арганізавана выязная кніжная выстава-прагляд. Загадчыкі аддзелаў краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі і агульнай чытальнай залы Ларыса Рагачова і Таццяна Патоцкая прадставілі ўвазе ўдзельнікаў мерапрыемства кнігі патрыятычнага і духоўнага накірункаў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, ваенным падзеям на Віцебшчыне, праваслаўным святыням Беларусі, беларускім святым.