
Гадзіна інфармацыі «Прававая абарона пажылых людзей»
- Details
- Створана 28.09.2021 13:49
27 верасня ў бібліятэцы прайшла гадзіна інфармацыі «Прававая абарона пажылых людзей», прымеркаваная да Міжнароднага дня пажылых людзей.
Мерапрыемства было арганізавана сумесна з Віцебскай абласной натарыяльнай палатай для Віцебскага гарадскога грамадскага аб'яднання пажылых людзей «Залаты ўзрост».
У сустрэчы прынялі ўдзел загадчык натарыяльнай канторай Кастрычніцкага раёна г. Віцебска № 1 Інэса Гарнак і натарыус першай Віцебскай натарыяльнай канторы Святлана Напсікава.
Прысутныя атрымалі інфармацыю пра дагаворы завяшчання і дарэння, пра плюсы і мінусы кожнай формы дагавора, аб правах наследнікаў і абавязковых долях у спадчыне, аб правільным афармленні даверанасці і пра паслугі, якія прадстаўляюцца натарыусам.
Другая палова мерапрыемства праходзіла ў рэжыме пытанняў і адказаў.