
Відэаролік «Такія розныя бібліятэкі»
- Details
- Створана 14.09.2021 09:22
Бібліятэка – гэта ўнікальнае месца. На сённяшні дзень бібліятэкі з'яўляюцца не толькі сховішчамі ведаў, але і ўражваюць наведвальнікаў прыгажосцю сваіх залаў, здзіўляюць незвычайнымі архітэктурнымі вырашэннямі.
Бібліятэкі імкліва крочаць у нагу з часам, рэалізуючы канцэпцыю «трэцяга месца», паводле якой бібліятэка выступае ў ролі шматфункцыянальнай грамадскай прасторы і ператвараецца ў месца, дзе хочацца знаходзіцца і куды хочацца вяртацца.
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі відэаролік «Такія розныя бібліятэкі», які азнаёміць вас з самымі прыгожымі, арыгінальнымі і высокатэхналагічнымі бібліятэкамі з усяго свету.