
Дыялогавая пляцоўка «Я ганаруся гісторыяй сваёй краіны»
- Details
- Створана 16.08.2021 12:07
12 жніўня ў бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка «Я ганаруся гісторыяй сваёй краіны», прымеркаваная да 30-годдзя жаночага руху ў Беларусі і Года народнага адзінства.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Віцебская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» і гарадскі савет Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
Супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі была арганізавана выстава-прагляд «Выстаялі і перамаглі», прысвечаная трагічным старонкам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі Віцебшчыны, унёску жанчын у справу Перамогі.