
Адкрыццё персанальнай выставы Л. Мядзведскага «Жывапіс. Графіка»
- Details
- Створана 10.08.2021 11:50
14 жніўня адкрылася персанальная выстава члена Беларускага саюза мастакоў Леаніда Мядзведскага «Жывапіс. Графіка».
Леанід Леанідавіч нарадзіўся 27 кастрычніка 1956 года ў Віцебску, скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1983 г.). Выкладаў у дзіцячай мастацкай школе № 1 г. Віцебска.
Працуе пераважна ў тэхніцы гуашы, звяртаецца да пейзажа, нацюрморта, партрэта. Яго работы характарызуюцца выразным псіхалагічным настроем, багаццем колеравых інтанацый.
Работы знаходзяцца ў мастацкай галерэі Полацка, музеі Марка Шагала і мастацкім музеі г. Віцебска, у музеі Нінбурга (Германія), прыватных калекцыях Латвіі, Літвы, Расіі, Францыі, Германіі, Фінляндыі, Ізраіля, Беларусі.
Выстава адкрыта да сярэдзіны верасня.