
Відэапрэзентацыя «Кнігі-лаўрэаты: Дублінская прэмія»
- Details
- Створана 15.07.2021 08:43
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі відэапрэзентацыю «Кнігі-лаўрэаты: Дублінская прэмія».
Дублінская літаратурная прэмія – адна з найболей прэстыжных літаратурных прэмій у свеце. Уручаецца штогод за лепшы празаічны твор на англійскай мове. Дублінская прэмія лічыцца не толькі адной з самых вялікіх у грашовым выразе, але і самай дэмакратычнай у свеце, бо прэтэндаваць на яе можа пісьменнік кожнай нацыянальнасці з кожнай краіны.
Лаўрэатам Дублінскай прэміі ў 2020 годзе стала брытанская пісьменніца Ганна Бёрнс. Аўтар атрымала ўзнагароду за кнігу «Малочнік» (Milkman).