
Урок-гутарка «У кожным сэрцы хай жыве Дабро»
- Details
- Створана 18.06.2021 10:50
17 чэрвеня для школьнага лагера гімназіі № 8 г. Віцебска ў рамках праграмы «Міласэрнасць» супрацоўнікі аддзела перыядычных выданняў правялі ўрок-гутарку «У кожным сэрцы хай жыве Дабро».
Мэта мерапрыемства – выхаванне паважлівага, гуманнага, уважлівага стаўлення да людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігай Брыгіт Венінгер «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго», даведаліся пра мову жэстаў і шрыфце Брайля, паглядзелі мультфільм аб сабаках-правадніках.