
Паступленне новых кніг у нямецкую чытальную залу
- Details
- Створана 08.06.2021 12:50
Паважаныя чытачы!
Фонд нямецкай чытальнай залы папоўніўся навукова-папулярнымі, даведачнымі і літаратурна-мастацкімі выданнямі.
Сярод іх вы знойдзеце мастацкія творы сучасных нямецкіх аўтараў, у тым ліку і перакладныя выданні.
Дзіцячая літаратура прадстаўлена маляўнічымі ілюстраванымі кнігамі для самых маленькіх з поп-ап эфектамі, развіваючымі дэталізаванымі кнігамі-коміксамі (віммэльбух), а таксама найноўшымі навучальнымі аўдыёсістэмамі з тэкстамі і інтэрактыўнай ручкай (ціптой).
Шырока прадстаўлены кнігі і падручнікі па вывучэнні нямецкай мовы ад пачатковага да прасунутага ўзроўню, а таксама дапаможнікі для падрыхтоўкі да экзаменаў Goethe-Zertifikat, TestDaF, ÖSD.
Гульнятэка папоўнілася моўнымі і забаўляльнымі гульнямі.
З новымі кнігамі, а таксама з мноствам іншых выданняў вы можаце азнаёміцца ў нямецкай чытальнай зале, а таксама ўзяць неабходную літаратуру на дом.