
Віртуальны агляд кнігі «Сядзібы Віцебшчыны»
- Details
- Створана 26.05.2021 16:05
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі віртуальны агляд кнігі М. В. Півавара «Сядзібы Віцебшчыны».
Кніга расказвае пра сядзібы і сядзібныя комплексы Віцебскай вобласці, іх гісторыю, асаблівасці архітэктуры і ступень захаванасці. Апісанне сядзіб забяспечана фотаздымкамі і картамі, якія ілюструюць месцазнаходжанне і захаванасць аб'ектаў, што робіць чытанне яшчэ больш займальным. Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.