
22 мая – Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці
- Details
- Створана 18.05.2021 16:10
Аддзел эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры падрыхтаваў інфармацыйнае відэа, прымеркаванае да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, які адзначаецца 22 мая.
Галоўная задача гэтага Дня – звярнуць увагу грамадскасці на праблему беззваротнага знікнення на Зямлі шматлікіх прадстаўнікоў флоры і фаўны і яшчэ раз нагадаць усёй сусветнай супольнасці пра неабходнасць прыняцця тэрміновых і рашучых мер для захавання экасістэм і біяразнастайнасці на міжнародным, нацыянальным і мясцовым узроўнях.