
Адкрыццё выставы «Многоликая Каисса»
- Details
- Створана 16.07.2021 08:40
20 ліпеня ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі адбылося адкрыццё выставы «Многоликая Каисса», прымеркаванай да Міжнароднага дня шахмат.
На выставе былі прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, агучаная літаратура пра шахматы і шахматыстаў (у тым ліку пра нашых землякоў), а таксама афішы, дыпломы, плакаты, сувеніры, дзяржаўная сімволіка і іншая шахматная атрыбутыка.
Міхаіл Ляшчынскі распавёў аб Віцебскіх адкрытых шахматных турнірах, прысвечаных вядомым ураджэнцам нашага краю.
На адкрыцці прысутнічаў вядомы беларускі шахматыст, міжнародны гросмайстар Андрэй Кавалёў.