
Сустрэча памяці «Блакаду памятае Ленінград»
- Details
- Створана 07.05.2021 13:52
7 мая аддзел перыядычных выданняў сумесна з супрацоўнікамі бібліятэкі школы № 28 г. Віцебска ў рамках праекта «Бібліятэка школе» правёў урок мужнасці «Блакаду памятае Ленінград», прысвечаны Дню Перамогі.
На мерапрыемства былі запрошаны былыя блакаднікі Ленінграда і школьнікі. Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з выставай кніг і часопісаў ваеннай тэматыкі з фонду абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна і прагледзелі відэаролік «Маленькія сведкі вялікай вайны».