
Гадзіна інфармацыі «Первоучители добра, вероучители народа»
- Details
- Створана 20.05.2021 08:50
19 мая ў бібліятэцы ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» адбылася гадзіна інфармацыі «Первоучители добра, вероучители народа», прысвечаная Дню славянскага пісьменства і культуры.
Гэты дзень у Беларусі адзначаецца як дзяржаўна-царкоўнае свята ў гонар святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі іерэй Дыянісій Андрэеў, студэнты Віцебскай духоўнай семінарыі, член Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Фядзяева і музычны калектыў «Каўчэг».
Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы падрыхтавалі выставу, на якой былі прадстаўлены факсімільныя кніжныя выданні з фонду бібліятэкі.