
Абласны вэбінар «Арганізацыя прававога выхавання ва ўмовах сучаснай бібліятэкі»
- Details
- Створана 27.04.2021 10:10
26 красавіка ў бібліятэцы адбыўся абласны вэбінар «Арганізацыя прававога выхавання ва ўмовах сучаснай бібліятэкі».
Вэбінар праходзіў у анлайн-фармаце, дыстанцыйнае падключэнне дазволіла выдалена прысутнічаць на мерапрыемстве спецыялістам публічных цэнтраў прававой інфармацыі большасці цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм Віцебскай вобласці.
Нараўне са спецыялістамі Віцебскай абласной бібліятэкі ў абмеркаванні прымалі ўдзел спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Юлія Дзірко, загадчык публічнага цэнтра прававой інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі імя У. Маякоўскага ЦБС г. Наваполацка Алена Курачонак, метадыст Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Вольга Пятрова.