
Прававая гутарка «Дзіця і сям'я»
- Details
- Створана 16.04.2021 13:41
15 красавіка ў публічным цэнтры прававой інфармацыі прайшло чарговае пасяджэнне клуба «Правознайка» для навучэнцаў 2 «А» класа сярэдняй школы № 2 г. Віцебска.
Прававая гутарка са школьнікамі «Дзіця і сям'я» прайшла ў гульнявой форме. Бібліятэкар Анастасія Дыдо распавяла аб праве дзіцяці на сям'ю, на клопат з боку дарослых, на захаванне сямейных сувязяў.
Адказваючы на пытанні віктарын і прымаючы ўдзел у конкурсе, члены клуба замацавалі паняцце аб тым, што ў кожнага чалавека ёсць не толькі правы, але і абавязкі ў сям'і.