
Творчая лабараторыя «Экалогія на пальцах»
- Details
- Створана 21.04.2021 08:10
20 красавіка ў Міжнародны дзень Зямлі ў бібліятэцы расчыніла свае дзверы творчая лабараторыя «Экалогія на пальцах». У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты валанцёрскай групы грамадскіх эколагаў «Экалагічны патруль» факультэта хіміка-біялагічных і геаграфічных навук ВДУ імя П. М. Машэрава.
Вопытам работы па экалагічнай асвеце падзялілася педагог дадатковай адукацыі ДУ ДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» Марына Лапаухава. У ходзе адукацыйных трэнінгаў маладыя эколагі намецілі першыя крокі да эканоміі рэсурсаў і скарачэння колькасці адходаў жыццядзейнасці для аховы навакольнага асяроддзя.