
Адкрыццё выставы «Alles Familie!»
- Details
- Створана 16.04.2021 10:06
15 красавіка ў нямецкай чытальнай зале прайшло адкрыццё выставы «Alles Familie!», распрацаванай міжнароднай маладзёжнай бібліятэкай Мюнхена сумесна з Інстытутам імя Гётэ.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з кнігамі і ілюстрацыямі, якія адлюстроўваюць усю разнастайнасць сучасных формаў сям'і, а таксама выканалі займальныя заданні пры дапамозе дадатка «Actionbound».
У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік быў узнагароджаны прызамі.
Выставу можна наведаць да 15 ліпеня.