
Экскурсія для школьнікаў «Бібліятэка запрашае!»
- Details
- Створана 07.04.2021 15:04
6 красавіка супрацоўнікі сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу правялі экскурсію па бібліятэцы для вучняў 4-х класаў сярэдняй школы № 18 г. Віцебска.
Школьнікі азнаёміліся з гісторыяй і структурай бібліятэкі, даведаліся аб жанравай і тэматычнай разнастайнасці фонду аддзела дзіцячай літаратуры і культурна-дасугавых бібліятэчных мерапрыемствах для дзяцей. Вучні падзяліліся сваімі ведамі аб правільным абыходжанні з кнігамі, распавялі аб любімых творах і літаратурных героях, прынялі ўдзел у віктарыне «Па старонках кніг». Напрыканцы сустрэчы ўсе атрымалі ў падарунак кніжныя закладкі з інфармацыяй пра бібліятэку.
Натхнёныя новымі ведамі і ўражаннямі школьнікі паабяцалі прыйсці з бацькамі, каб запісацца ў бібліятэку і стаць паўнапраўнымі чытачамі.
Паважаныя педагогі, мы будзем рады правесці экскурсіі і для вашых вучняў. Па пытаннях арганізацыі звяртайцеся ў сектар сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу (+375 29 298 07 62, 66 00 36). Экскурсіі праводзяцца бясплатна.