
Бібліятэчны ўрок «Птицы на каждой странице»
- Details
- Створана 01.04.2021 10:33
30 сакавіка супрацоўнікі сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу ў рамках бібліятэчнага праекта «Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат» правялі ў школьным лагеры сярэдняй школы № 40 г. Віцебска бібліятэчны ўрок «Птицы на каждой странице», прымеркаваны да Міжнароднага дня птушак.
Малодшыя школьнікі даведаліся гісторыю ўзнікнення свята і цікавыя факты з жыцця птушак, азнаёміліся з мастацкімі творамі пра птушак пісьменнікаў-натуралістаў Эдуарда Шыма, Мікалая Сладкова, Віталя Біянкі, Георгія Скрабіцкага і прынялі ўдзел у гульні-віктарыне «Загадкі птушынага гнязда».