
Відэапартрэт «Святло душы»
- Details
- Створана 31.03.2021 10:42
У рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» прапануем пазнаёміцца з творчасцю Марыны Паповай.
Марына мае інваліднасць па зроку, але гэта не замінае ёй займацца бісерапляценнем і алмазнай вышыўкай, прымаць удзел у выставах дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.
Марына – актыўны ўдзельнік тэатральных, паэтычных і літаратурна-музычных вечарын. Яна займаецца ў тэатральным гуртку «Прэм'ера», які дзейнічае пры ТЦСАН Чыгуначнага раёна г. Віцебска.
Супрацоўнікі аддзела перыядычных выданняў падрыхтавалі відэапартрэт Марыны Паповай.
У яе выкананні прагучыць верш Марка Львоўскага «Дотянись до звезд».