
Тэлемост «Духоўнае святло адкрые нашы душы»
- Details
- Створана 26.03.2021 10:33
25 сакавіка ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» у бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Духоўнае святло адкрые нашы душы», прымеркаванае да Дня праваслаўнай кнігі.
Сустрэча прайшла ў форме тэлемоста паміж Віцебскай абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна і гарадской дзіцячай бібліятэкай імя А. С. Пушкіна г. Слоніма.
Нашы калегі з Слоніма падзяліліся вопытам, пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення Дня праваслаўнай кнігі, распавялі пра першыя рукапісныя кнігі і іх віды.
Таццяна Патоцкая зрабіла агляд факсімільных праваслаўных кніжных выданняў, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі.
Аб самай галоўнай кнізе кніг – Бібліі – распавёў протаіерэй Аляксандр Кавалёў.
Іерэй Аляксандр Каляда падзяліўся вопытам работы гуртка «Праваслаўныя следапыты», які арганізаваны ў ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Віцебска».
Ганна і Васіліса Кавалёвы падарылі гасцям песню «Вяршыні».
Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выставу «Святло праваслаўнай кнігі».