
Круглы стол «Асноўны Закон дзяржавы»
- Details
- Створана 25.03.2021 10:39
24 сакавіка ў бібліятэцы адбыўся круглы стол «Асноўны Закон дзяржавы», прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі круглага стала сталі ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і Віцебская абласная бібліятэка.
Галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак расказаў прысутным пра гісторыю канстытуцыйнага будаўніцтва на беларускіх землях.
Канстытуцыйна-прававы статус Пракуратуры Рэспублікі Беларусь асвяціў памочнік пракурора пракуратуры г. Віцебска Уладзімір Лабацкі.
Пра шлюб і яго прававое рэгуляванне расказала намеснік начальніка галоўнага кіравання юстыцыі – начальнік аддзела натарыяту, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг Таццяна Харушэўская.
Пра права грамадзян Рэспублікі Беларусь на юрыдычную дапамогу расказала адвакат Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Вера Шлома.
Удзельнікі «Лабараторыі прававога інфармавання» юрыдычнага факультэта УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» Анастасія Сінькевіч, Вікторыя Ануфрыева і Кацярына Мінчукова прадставілі гасцям мерапрыемства прэзентацыю «Перспектывы ўзаемадзеяння прадстаўнічых органаў Рэспублікі Беларусь згодна Канстытуцыі».
Супрацоўнікі публічнага цэнтра прававой інфармацыі падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выставу «Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава».