
Відэапрэзентацыя «Гісторыя сусветных шэдэўраў жывапісу»
- Details
- Створана 23.03.2021 14:36
Мастацтва мае амаль той жа ўзрост, што і само чалавецтва, і за ўсе стагоддзі існавання цывілізацыі было створана незлічонае мноства ўнікальных твораў. Жывапіс, архітэктура, скульптура, літаратура, кіно, тэатр, музыка нязменна прыцягваюць чалавека. Твор мастацтва заўсёды знаходзіць свайго гледача, у душы якога адгукаецца тварэнне аўтара.
Сусветныя шэдэўры часта выклікаюць жаданне зразумець, у чым жа сакрэт поспеху таго ці іншага твора, якая гісторыя яго стварэння, у чым заключаецца яго магнетызм, што кажа нам аўтар сваёй работай.
Супрацоўнікі аддзела літаратуры па мастацтве прадстаўляюць вашай увазе серыю відэапрэзентацый «Гісторыя сусветных шэдэўраў жывапісу».