
Гадзіна прававога інфармавання «ПЦПІ ў дапамогу студэнтам»
- Details
- Створана 23.03.2021 10:21
22 сакавіка ў аддзеле «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» для першакурснікаў гуманітарнага факультэта МІПСА (спецыяльнасць «Правазнаўства») адбылася гадзіна прававога інфармавання «ПЦПІ ў дапамогу студэнтам».
Будучыя юрысты пазнаёміліся з работай аддзела, яго фондам, прынялі ўдзел у трэнінгу «Асаблівасці работы ў інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН».
Завяршылася мерапрыемства інтэлектуальна-прававой гульнёй «Ці ведаеш ты закон?».