
Лекцыя Аляксандра Іванова «Пра што распавядае музыка»
- Details
- Створана 16.03.2021 08:10
У рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» 15 сакавіка адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Пра што распавядае музыка».
Мастацтва – гэта шлях да душы кожнага чалавека. Музыка – гэта пра душу. Музыка адрасавана чалавеку, незалежна ад яго перакананняў, рэлігіі, выхавання, адукацыі, таму што музыку слухаюць сэрцам. Кампазітары трансліруюць сваёй творчасцю перш за ўсё любоў да чалавека, прыгажосць, якая ўратуе свет, любоў да Радзімы, святло, дабро і надзею.
Аляксандр Віктаравіч распавёў пра сімволіку, вобразы, сілу музыкі, пра жыццё і творчасць кампазітараў сусветнай музычнай класікі: І. С. Баха, І. Брамса, Ф. Шапэна, С. Рахманінава, выканаў на фартэпіяна іх творы.